Любіце гэтую святую зямлю  аддана і да канца.
Іншай вам не дадзенадый непатрэбна.У. Караткевіч

Уладзімір Караткевіч... Нават не ведаеш, з чаго пачаць пісаць. Столькі пра яго гаварылі, столькі пра яго гавораць, а сколькі яшчэ будуць гаварыць! Сколькі хочацца сказаць, але слоў няма – толькі думкі, думкі, думкі...

     Канечне, вельмі гучна сказана пра Караткевіча: “Пусціце зоры ў мой пакой...” (Таццяна Мархель), “Чалавек са святлом” (Уладзімір Куляшоў), “Геній – ён і ёсць геній” (Валерый Рубінчык), “Гаварыў душою” (Уладзімір Басалыга), “Ажываюць светласць і надзея...” (Анатоль Забалоцкі) і шмат чаго іншага, але ўсё роўна гэтыя словы не перададуць Караткевіча, не раскрыюць яго.


Уладзімір Караткевіч... Пісьменнік, драматург, паэт, публіцыст... Адзін з самых папулярных і любімых беларускіх аўтараў, які так многа зрабіў для вяртання беларускаму народу гістарычнай памяці. Творы Уладзіміра Караткевіча і па сённяшні дзень чытаюць розныя людзі, рознага веку і густаў.

Роўнаму яму няма і наўрад ці ўжо будзе. Ён быў аднолькава таленавіты амаль ва ўсіх літаратурных жанрах, што сустракаецца сёння вельмі рэдка.
     
У лістападзе 2015 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка – Уладзіміра Караткевіча.
І гэтая гульня прысвечана яго творчасці.